Батальён "Данбас" прыняў прысягу і едзе на ўсход Украіны (відэа)

Як заявіў камандзір батальёна Сямён Сяменчанка, яго падраздзяленне падчас знаходжання ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі будзе трымацца мараторыя, уведзенага прэзідэнтам Украіны. Але ў выпадку нападаў баевікоў, яны атрымаюць адэкватны адказ.



Нагадаем, у батальёне "Данбас" служаць і беларусы.