Баскетбалісткі "Мінска" заваявалі золата чэмпіянату Беларусі
"Гарызонт" — "Мінск" / pressball.by
Баскетбалісткі "Мінска" заваявалі золата чэмпіянату Беларусі. Яны выйгралі ў "Гарызонта" фінальную серыю — 3:0. У рашаючым матчы, які прайшоў у Маладзечне, "Мінск" святкаваў перамогу з лікам 72:66. У ранейшых паядынках выйграваў 74:51 і 80:64.
Тры папярэднія сезоны першынство краіны выйграваў "Гарызонт". "Мінск" — семіразовы чэмпіён Беларусі. Бронзавыя медалі ў гродзенскай "Алімпіі".