Баранавічы падпісваюцца за Статкевіча, бо памятаюць, як ён сядзеў на "хіміі"

За патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча ў Брэсцкай вобласці сабралі 2100 подпісаў, з іх 800 — у Баранавічах. Пра гэта паведаміў кіраўнік яго ініцыятыўнай групы па Брэстчыне Васіль Ваўранюк.  Нагадаем, што менавіта ў Баранавічах Мікалай Статкевіч пяць гадоў таму адбываў ладную частку свайго двухгадовага зняволення на так званай “хіміі”. Палітык працаваў майстрам па рамонце радыё- і тэлеапаратуры. Статкевіч быў зняволены за пратэсты супраць вынікаў выбараў у парламент у 2004 годзе.

Акрамя таго, менавіта ў Баранавічах жыве бацька палітыка.