Бакіеў не пазычаў Лукашэнку грошай для разлікаў з "Газпрамам"
Экс-прэзідэнт Кыргызстану Курманбек Бакіеў даў прэс-канферэцныю ў Мінску. На пачатку прэс-канферэнцыі ён раздаў журналістам раздрукоўку, у якой было распісана, як выкарыстоўваліся "Фондам развіцця Кыргызскай Рэспублікі" 286 млн 300 тыс. расійскага крэдыту. Былы прэзідэнт патлумачыў, што робіць гэта, бо яго самога, яго паплечнікаў і сям'ю абвінавачваюць у раскраданні гэтых грошай. З дакумента вынікае, што ўсе грошы былі не толькі скарыстання на карысць эканомікі краіны, але і пачалі прыносіць прыбытак, які ішоў на пагашэнне крэдыту.
Дзе дакладна зноходзяцца яго браты, Бакіеў не ведае, але кажа, што ўсе яны за межамі Кыргызстана. З сынам Максімам сазвоньваўся - той знаходзіцца ў Англіі дзе просіць палітпрытулку.
Бакіеў заявіў, што 200 мільёнаў долараў з радзімы не вывез і Лукашэнку іх для аплаты за газ не пазычаў.