Баевікі ва Украіне сарвалі перамір'е
За мінулы вечар і ноч баямі адзначаныя Данецк, Краматорск, Славянск.
Як інфармуе УНІАН, у Данецку баевікам пасля 7-гадзіннага бою ўдалося захапіць вайсковую часць Нацгвардыі. Паведамляецца, што тэрыторыя часці была захопленая пасля таго, як вайскоцы выкарысталі ўвесь боезапас.
Камандзір батальёна знаходзіцца ў палоне, вайскоўцаў перавялі ў іншую вайсковую часць для "захавання жыцця байцоў".
У Краматорску баевікі з танкамі знішчылі блокпост украінскіх сілавікоў. У выніку масіраванага абстрэлу на баку сілавікоў больш за дзесяць забітых і параненых, але гэтая інфармацыя пакуль што не пацверджаная.
Пад Славянскам украінскім вайскоўцам удалося адбіць атаку, якую вялі 8 расійскіх танкаў, БМД і БТР. Адзін з украінскіх афіцэраў падбіў танк стрэлам з РПГ-22. Атака тэрарыстаў адбітая. Паводле папярэдніх звестак, адзін з украінскіх байцоў загінуў, два параненыя.
Фота — Reuters