Баевікі ва Украіне пайшлі ў наступленне (фота)
Яны пашыраюць зону свайго ўплыву.
Раніцай 28 красавіка ўзброеныя людзі захапілі будынкі гарадскога аддзела міліцыі і гарадскога савета ў Канстанцінаўцы Данецкай вобласці. Інфармацыі пра тое, што яны сустрэлі супраціўленне, няма. Міліцыянераў адпусцілі па дамах. Сітуацыю ў горадзе цяпер кантралююць падрыхтаваныя людзі ў камуфляжы, у масках і з аўтаматамі. Над іх машынай — расійскі сцяг.
Як паведаміў у Facebook кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў, кардынатар групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук, баевікі маюць задачу захопу цягам сённяшняга дня будынкаў сілавых структур у пяці гарадах Луганскай і Данецкай абласцей. Можна дапусціць, што сепаратысты спрабуюць адцягнуць украінскіх сілавікоў ад Славянска і Краматорска.
Фота — konstantinovka.in.ua