Бадзяжныя жывёлы будуць шукаць гаспадароў у Парку Чэлюскінцаў
14 жніўня ў сталічным Парку Чэлюскінцаў пройдзе акцыя, мэта якой — знайсці гаспадароў для бадзяжных сабак і котак Акцыю арганізуе грамадскае аб’яднанне абароны жывёлаў “Эгіда”. Прымеркаваная яна да Міжнароднага дня бадзяжных жывёлаў, які адзначаецца 16 жніўня, паведамляе БелаПАН. Асноўная мэта — уладкаваць тых жывёлаў, якімі апякуецца “Эгіда”. Усяго ж у парк прывязуць 40 котак і 60 сабак. Усе жывёлы здаровыя, большасць — прышчэпленыя і стэлірызаваныя. У парку таксама будзе працаваць ветэрынар, які бясплатна дасць гаспадарам жывёлаў неабходную інфармацыю наконт кармлення і дагляду за новым гадаванцам.
Тым, хоча ўзяць сабе котку ці сабаку, трэба мець пры сабе дакументы. Наведнікі акцыі таксама могуць ахвяраваць “Эгідзе” корм, лекі, амуніцыю, пераноскі і іншыя неабходныя рэчы.
Тым, хоча ўзяць сабе котку ці сабаку, трэба мець пры сабе дакументы. Наведнікі акцыі таксама могуць ахвяраваць “Эгідзе” корм, лекі, амуніцыю, пераноскі і іншыя неабходныя рэчы.