Авакаў паказаў новыя доказы ўдзелу Расіі ў падзеях ва Украіне (фота)
Міністр унутраных спраў Украіны змясціў у Facebook фотаздымкі БТР-80, які захапіла Нацгвардыя каля расійскай мяжы.
Уначы ў раёне Мар'інаўкі адбылася спроба прарыву з Расіі ўглыб украінскай тэрыторыі групы тэрарыстаў, піша Арсен Авакаў. Аднак украінскія сілавікі частку тэрарыстаў забілі, частку ўзялі ў палон. У захопленым БТРы яны знайшлі ўліковую кніжку з пячаткай расійскай вайсковай часці. "Гэта для дыпламатаў і тых, хто сумняецца", — адзначыў міністр.
Аднак не ўсе калоны бронетэхнікі ўкраінцам удаецца спыніць. Раніцай у Луганск увайшлі танкі і бронетранспарцёры, якія, верагодна, прарваліся з Расіі.