"Атлант Тэлекам" заплаціць $60.000 за абсталяванне для кантролю за інтэрнэтам
Пра гэта паведаміў гендырэктар кампаніі ІП "Альтэрнатыўная лічбавая сетка" (брэнды "Атлант Тэлекам" і "Шпаркі дамавік") Ігар Сукач падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА. Нагадаем, што кантроль за беларускімі інтэрнаўтамі прадугледжаны указам №129, які выдаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго мяркуецца ўсталёўваць сістэмы тэхнічных сродкаў для аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на баку правайдэра і за яго кошт.
Па словах Сукача, усталёўваць такое абсталяванне - гэта норма.
Па словах Сукача, усталёўваць такое абсталяванне - гэта норма.