Associated Press: Лукашэнка папрасіў у ЗША падтрымкі і аблаяў ЗША

Прэзідэнт Беларусі, называны ў ЗША "апошнім дыктатарам Еўропы", папрасіў у ЗША 5 млрд. долараў, - піша агенцыя Associated Press, каментуючы нядаўняе інтэрв'ю А.Лукашэнкі па тэлевізіі. Аднак беларускі лідэр там жа прызнаў, што не мае надзеі на атрыманне гэтых грошай. Затое выказаў перакананне, што Беларусь атрымае 2 млрд USD пазыкі ад МВФ. Беларусь нядаўна атрымала 2 млрд ад Расіі. AP падкрэслівае, што Мінск вычарпаў залатыя запасы, "ліхаманкава спрабуючы ўмацаваць рубель". У тым жа інтэрв'ю А.Лукашэнка звінаваціў амбасаду ЗША ў Беларусі арганізацыю апазіцыйных акцый, фінансаванне апазіцыі, а таксама падтрымку "экстрэмісцкіх мэтаў".

ONET