Арцём Дубскі "затрымаўся" на допыце?

Маці актывіста "МФ" Арцёма Дубскага турбуецца, што сын мог быць затрыманы пасля допыту ў КДБ Асіповічаў. Арцём адправіўся на допыт у якасці сведкі сёння зранку. "Ужо пятая гадзіна дня, а сына ўсё няма. Не ведаю, што і думаць", — патэлефанавала на Радыё "Свабода" Алена Дубская.