Антысанітарыя выяўлена больш чым на 70% правераных прадпрыемстваў гандлю

У Брэсцкай вобласці з 1 ліпеня па 3 верасня спецыялістамі тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі было праверана 729 прадпрыемстваў гандлю ў 308 населеных пунктах. Парушэнні санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў выяўлены на 70% прадпрыемстваў, паведамляе БелаПАН. Асноўныя парушэнні, зафіксаваныя спецыялістамі, — парушэнне ўмоў і тэрмінаў захоўвання прадукцыі, таварнага суседства, адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку прадуктаў. На некаторых гандлёвых аб'ектах не добраўпарадкавана тэрыторыя, не агароджаны кантэйнеры для збору бытавога смецця.

Паводле вынікаў праверак вынесены  штрафы на агульную суму амаль 78 мільёнаў рублёў.