Animal Jazz выдае новы альбом
Гурт Animal Jazz амаль скончыў працу над новым альбомам, назва якога пакуль трымаецца ў сакрэце. Паводле паведамлення InterMedia, праца над дыскам вядзецца даўнавата,
некалькі песень ужо запісаныя, а кампазіцыі "Я" і "Мы" нават выйшлі ў
выглядзе сінгла.
На песню "Я" у дадатак зняты кліп, які знаходзіцца ў цвёрдай ратацыі на тэлеканале A-One, а ў хуткім часе гурт плануе зняць яшчэ адзін кліп на песню з новага альбому.
Саўнд-прадзюсарам альбому выступае Андрэй Самсонаў.
Рэліз кружэлкі плануецца на снежань, але ўжо ў першай палове верасня каманда адправіцца ў гастрольны тур, які папярэднічае выхаду кружэлкі.
Фота: i-radio.com.ua