Андрэя Філіпчыка пакаралі за ўсмешку штрафам у 525 тысяч

Так, паводле інфармацыі праваабаронцаў, каля 13.00 быў затрыманы Андрэй Філіпчык. Яго "віна" заключалася ў тым, што ён пасміхаўся, гледзячы на ўстаноўлены на плошчы вялікі экран, дзе транслявалася інаўгурацыя Лукашэнкі. Суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў Філіпчыка на 15 базавых велічыняў, паведамляе БелаПАН.