Анатоль Капскі: Прэміяльныя для футбалістаў БАТЭ будуць вельмі сур'ёзныя
Барысаўскі БАТЭ ў выпадку выхаду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў атрымае значныя фінансавыя сродкі - некалькі сваіх гадавых бюджэтаў. Старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі напярэдадні сённяшняй вырашальнай гульні з "Леўскі" ў інтэрв'ю Еўрарадыё называе прыблізную суму "прэміяльных" ад УЕФА.
Вось што кажа Капскі:
"Я не ведаю, што атрымае наш клюб сёлета. Мы вывучалі статыстыку ў выданнях УЕФА. Летась кіеўскае "Дынама", якое не набрала ніводнага ачка ў групе, зарабіла з улікам папярэдніх раўндаў каля 5 мільёнаў 300 тысяч еўра. Сёлета гэтая сума можа быць іншай".
Канчатковыя лічбы заробленых найлепшымі клубамі Еўропы (а ў іх лік, спадзяемся, патрапіць і БАТЭ) традыцыйна з'яўляюцца толькі пасля таго, як УЕФА пасля фінальнага матчу падлічвае ўсе свае прыбыткі ад Лігі чэмпіёнаў.
Адзначым, што паводле неафіцыйных звестак гадавы бюджэт БАТЭ складае менш за 2 млн еўра.
У выпадку паспяховага выніку двухраўндавага паядынку з "Леўскі" рэкордныя прэміяльныя чакаюць і футбалістаў БАТЭ. Аднак гэтыя лічбы да матчу агучаныя не будуць.
Анатоль Капскі: "Гэта ўнутраная справа клуба і калі будзе паспяховае выступленне, мы іх аб'явім. Прэміяльныя гэтыя вельмі сур'ёзныя".
Капскі падкрэслівае, што не з-за грошай будуць змагацца сёння на полі барысаўскага стадыёна футбалісты, а таму, што ў іх "ёсць унікальная магчымасць падыхаць паветрам Лігі чэмпіёнаў".
Нагадаем, сёння ў Барысаве пройдзе другі матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і балгарскім "Леўскі". Пачатак у 19 гадзінаў, прамая тэлетрансляцыя будзе на тэлеканале "ЛАД". У першым матчы беларусы перамаглі з лікам 1:0.