Амбасадар Расіі: Беларусь парушае кантракт пры разліках за пастаўкі газу

Такую заяву зрабіў амбасадар Расіі ў Мінску Аляксандр Сурыкаў, перадае БелаПАН. Па словах Сурыкава, у 2009 годзе існавала вусная дамоўленасць паміж кіраўнікамі Беларусі і Расіі, што беларускі бок аплочвае газ па сярэднегадавым кошце. Тады падалі кошты на нафту і газ, і ў цэлым па выніках года ўсе запазычанасці былі пагашаныя, адзначыў Сурыкаў. Сёлета кошты на нафту і газ растуць, а беларускі бок працягвае плаціць па вусных дамоўленасцях за мінулы год, якія не працягнутыя сёлета.

Расійскі дыпламат паведаміў, што цяпер запазычанасць Беларусі за газ складае каля 192 млн долараў.