Аляксей Янукевіч аштрафаваны на 930 тысяч рублёў
Намеснік старшыні Партыі БНФ, адзін з заяўнікаў акцыі "Чарнобыльскі шлях” Аляксей Янукевіч аштрафаваны на 30 базавых велічынь (930 тысяч рублёў). Такое рашэнне прыняў суд Савецкага раёна Мінска. Нагадаем, што палітык быў затрыманы сёння ў сваёй кватэры і дастаўлены ва УУС Савецкага раёна Мінска. Там на яго склалі пратакол аб парушэнні грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў.
Пратакол быў складзены на падставе сведчанняў супрацоўнікаў ДАІ, якія сцвярджаюць, што калона ўдзельнікаў "Чарнобыльскага шляху" падчас руху па вуліцы Сурганава замінала праезду грамадскага транспарта.
Нагадаем, сёння ў тым жа судзе па аналагічным абвінавачванні была аштрафаваная на 25 базавых велічынь член АГП Валянціна Палевікова. Тут знаходзіцца аналагічная справа ў дачыненні да сябра Партыі БНФ Юрыя Зянковіча, які не з'явіўся сёння ў суд з-за хваробы.
БелаПАН