Аляксей Бягун: 600 кітайцаў запрасілі ў Беларусь з-за недахопу будаўнікоў

Запрашэнне ў Мінск 600 кітайскіх працоўных абумоўлена адсутнасцю сваіх будаўнікоў. Пра гэта заявіў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун
Бягун: "Мы прынялі рашэнне пра тое, каб дазволіць такі масавы ўвоз замежнай працоўнай сілы, па той простай прычыне, што тэрміны і аб'ёмы будаўніцтва вельмі высокія. І ў цяперашні час будаўнічая галіна Рэспублікі Беларусь не можа забяспечыць дадзеныя суб'екты гаспадарання адпаведнымі спецыялістамі".

Паводле Аляксея Бегуна, кітайцы будуць працаваць на будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу "Лебяжы" і жылога кварталу "Чайна-таун".