Аляксандра Герасіменя заваявала срэбра на чэмпіянаце Еўропы па плаванні

Беларуска Аляксандра Герасіменя заваявала срэбраны медаль на чэмпіянаце Еўропы па плаванні ў сталіцы Венгрыі Будапешце, паведамляе Прессбол. Другой яна стала на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем. У вырашальным заплыве беларуска паказала вынік у 53,82 секунды і ўсталявала новы нацыянальны рэкорд. Чэмпіёнкай Еўропы стала брытанка Франсіска Халшалл, якая апярэдзіла Герасіменю на 24 сотыя долі секунды. Бронзу атрымала галандка Фемке Хемскерк — 54,12.