Аляксандр Мілінкевіч правёў сустрэчу з міністрам замежных справаў Францыі
Лідэр Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца з візітам у Францыі. Падчас візіту адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў Францыі Бернарам Кушнерам. Яна доўжылася каля гадзіны. Б.Кушнер цікавіўся, што яго краіна можа зрабіць для больш эфектыўнай рэалізацыі палітыкі Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі. Нагадаем, што з ліпеня гэтага года Францыя будзе старшыняваць у Еўразвязе.
А.Мілінкевіч распавёў французскаму міністру пра неабходнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Найперш мелася на ўвазе падтрымка рэпрэсаваных, развіццё незалежных сродкаў масавай інфармацыі (радыё, інтэрнэт-выданні, тэлебачанне, мясцовых бюлетэняў), падтрымка моладзевых і адукацыйных праектаў.
Палітыкі таксама абмеркавалі пытанне распрацоўкі “дарожнай карты” па спрыянні еўрапеізацыі Беларусі, а таксама размаўлялі пра магчымае будаўніцтва АЭС на Беларусі.
Прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча