Аляксандр Лукашэнка падпісаў "Закон аб СМІ"

Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы закон "Аб сродках масавай інфармацыі", які выклікаў рэзкую крытыку з боку Захаду. Пра гэта паведамляе АФН. На думку міжнародных структур і арганізацый, гэты закон яшчэ больш абмяжоўвае свабоду інфармацыі ў Беларусі.
Нагадаем, законапраект аб СМІ быў прыняты ў рэкордныя тэрміны. Палата прадстаўнікоў яго прыняла ў першым чытанні 17 чэрвеня, а ў другім - 24 чэрвеня. 28 чэрвеня законапраект быў ухвалены Саветам Рэспублікі.