Алеся Кіркевіча з Гродна павезлі ў турму КДБ
У пятніцу на кватэру намесніка старшыні гродзенскага Маладога фронту Алеся Кіркевіча ўварваліся 4 прадстаўнікі службаў бяспекі, паведамляе "Наша Ніва". Невядомыя на працягу 2-х з паловай гадзінаў праводзілі ператрус памяшкання кватэры і падвала. Быў канфіскаваны кампутар, нататнікі, розныя матэрыялы, газеты і інш. Ператрус фіксаваўся на відэа і фотакамеры. Пасля ператрусу Алесю Кіркевічу загадалі добра апрануцца і павялі на допыт па справе "масавых беспарадкаў" 19 снежня.
На пытанне, на які час яго затрымліваюць, адказалі, што на тры гадзіны па законе маюць права, а там пабачаць.
У пратаколе вобшука пазначаны прозвішчы супрацоўнікаў: дазнаўца Якавец, Сяўрун, Барадзеня, Ванюковіч.
Пасля допыту ў КДБ Алесь Кіркевіч патэлефанаваў маці і паведаміў, што яго вязуць у Мінск у "амерыканку".