АЭС пабудуюць у Горацкім раёне, але там збіраюць подпісы супраць праекту
У Горацкім раёне найхутчэй пабудуюць беларускую АЭС. Паводле словаў старшыні прэзідыюма Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіла Мясніковіча, менавіта Кукшынаўская пляцоўка можа быць абраная найбольш зручным і прыдатным месцам для будаўніцтва.
Тым часам у Горацкім раёне працягваецца збор подпісаў мясцовых жыхароў супраць будаўніцтва атамнай элестрастанцыі. Сабраныя ўжо амаль 2 тысячы подпісаў. Тысяча з іх праз дэпутата Палаты прадстаўнікоў Таццяну Асмалоўскую была перададзена ва ўрад і на днях адтуль мусіць прыйсці адказ.
Горацкі актывіст Эдуард Брокараў распавёў Еўрарадыё пра адносіны жыхароў раёна да магчымага з'яўлення ў іх "будоўлі стагоддзя":
"Людзі гавораць: што захочуць, тое і зробяць. Яны ведаюць нашыя рэаліі беларускія.
Большасць частка людзей супраць. Некаторыя кажуць у такой рэзкай форме: Яна тут непатрэбная, няхай ён яе ў Менску ставіць на плошчы перад рэзыдэнцыяй...".
Нагадаем, канчатковае рашэнне пра месца пабудовы беларускай АЭС мусіць прыняць Савет Міністраў.