Адвакат Саннікава мае намер сёння сустрэцца са сваім падабаронным

Сёння адвакату параілі прыходзіць пасля абеду. Пра гэта Сапелка паведаміў у размове з Еўрарадыё.

Сапелка: "Сёння я трэці ў чарзе. Да абеду сказалі, што можна не чакаць. Пасля абеду прыйду зноў".

Нагадаем, Мінюст лічыць, што Сапелка дапусціў некарэктныя выказванні ў адрас адвакатуры, падверг сумневам абгрунтаванасць дзеянняў Мінюста, як дзяржаўнага ліцэнзавальнага органа,  і прапанаваў прыцягнуць Сапелку да дысцыплінарнай адказнасці і разгледзець пытанне пра мэтазгоднасць знаходжання яго ў складзе прэзідыума Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, паведамляе сайт Міністерства.