Адноўлена крымінальная справа супраць актывістаў Саюза палякаў
Адноўлена крымінальная справа супраць чатырох актывістаў не прызнанага ўладамі Саюза палякаў: Веслава Кеўляка, Юзафа Пажэцкага, Анджэя Пісальніка і Андрэя Пачобута. Іх прызналі падазраванымі ў справе аб запалохванні Віктара Богдана — дырэктара Дома польскага ў Шчучыне.
Крымінальная справа была распачата ў жніўні 2005 года, калі ўлады падзялілі Саюз палякаў на два лагеры, аб’явіўшы нелегітымным абранае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс.
Частка ўдзельнікаў СПБ стала на бок уладаў, у тым ліку і Віктар Богдан. Дзеянне крымінальнай справы некалькі разоў падаўжалі, чатыром актывістам быў забаронены выезд за мяжу, а пазней яе прыпынілі.
Цяпер крымінальная справа адноўлена, і чатырох актывістаў Саюза палякаў неўзабаве пачнуць выклікаць да следчага абласной міліцыі.
Радыё Свабода