Адбыўся першы суд над мінчуком, двойчы затрыманым за рулём нападпітку

Першае ў Мінску слуханне крымінальнай справы ў дачыненні кіроўцы, затрыманага паўторна на працягу года за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, адбылося ў судзе Завадскога раёна сталіцы.

У якасці пакарання суд прызначыў 20-гадоваму непрацуючаму Арцёму Цецерукову два гады выпраўленчых работ. Акрамя таго, ён пазбаўлены права кіраваць усімі відамі транспартных сродкаў на тэрмін у 5 гадоў.


Супрацоўнікі агенцтва “Минск-Новости” азўважаюць, што гэтая первая справа наўрад ці стане апошняй. Сёння ў распрацоўцы знаходзіцца яшчэ 13 крымінальных спраў у дачыненні кіроўцаў, паўторна затрыманых за кіраванне транспартным сродкам нападпітку.