Ад -4 уначы да +13 удзень — прагноз надвор'я ў Беларусі на чацвер
Вясна, ілюстрацыйнае фота / pixabay
У чацвер, 20 сакавіка, у Беларусі чакаецца паступленне цёплай паветранай масы, якая будзе вызначаць умовы надвор'я, паведамляе Белгідрамет.
Прагназуецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі па краіне чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць -4...+1, удзень прагназуецца 7-13 градусаў цяпла.
Воблачнае з праясненнмі надвор'е прагназуецца таксама 21-22. Будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад 7-8 градусаў цяпла па поўначы да +16 градусаў па поўдні Беларусі.
Прагноз надвор'я на 20 сакавіка / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 20 сакавіка / Белгідрамет