Ацяпленне ў Мінску ў верасні не ўключаць

Нягледзячы на пахаладанне, сталічныя ўлады пакуль не збіраюцца ўключаць ацяпленне, паколькі ў Беларусі неўзабаве зноў пацяплее. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства “Мінсккамунцепласетка” Сяргей Коханаў.

“Для таго, каб уключыць ацяпленне, сярэднесутачная тэмпература павінна быць на працягу 5 дзён на ўзроўні 8 градусаў цяпла і ніжэй. На сённяшні дзень сярэднесутачная тэмпература каля 12 градусаў цяпла”.

Тым больш, паводле слоў галоўнага інжынера, у бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца пацяпленне, таму ў верасні батарэі дакладна не ўключаць. Дарэчы, ацяпленне ў першым асеннім месяцы апошні раз уключалі ў 1994-м годзе. Як правіла, гэта адбываецца ў сярэдзіне кастрычніка.