Абаронца Умару Бангура пакінуў футбольны клуб "Дынама-Мінск".

Абаронца мінскага "Дынама" Умару Бангура пакідае гэты футбольны клуб. Як паведамляе прэс-служба сталічнага "Дынама", надалей Бангура будзе гуляць у швейцарскім "Цюрыху".
Дамова пра трансфер футбаліста была падпісаная 4 жніўня. Сума трансферу не паведамляецца.
Ужо ўчора футбаліст прайшоў медагляд у сваім новым клубе. Яго кантракт з "Цюрыхам" разлічаны на тры гады.
Футбаліст са Сьера-Леонэ перайшоў у ФК "Дынама-Мінск" у 2014 годзе. За 2,5 года ён згуляў за каманду 84 матчы і здабыў рэпутацыю наймацнейшага абаронцы беларускага чэмпіянату.