80% беларусаў баяцца браць банкаўскія крэдыты

Каля 80% беларусаў баяцца браць банкаўскія крэдыты. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага Цэнтрам сістэмных бізнес-тэхналогій «SATIO».

Людзі распавядалі падчас апытання, што адмаўляюцца ад банкаўскага крэдыта па прычыне неінфармаванасці пра надзенасць і даступнасць гэтай паслугі.

Паводле звестак Нацыянальнага банку Беларусі, у сярэднім на аднаго жыхара краіны на 1 студзеня 2007 года прыходзілася 560,5 тысяч рублёў запазычанасці па крэдытах, выдадзеных на фінансаванне нерухомасці і спажывецкія мэты.

Аб’ём агульнай крэдытнай запазычанасці беларускіх грамадзян узрос за мінулы год на 66,7% і на пачатку бягучага года складаў 5 з паловай мільярдаў рублёў.

www.naviny.by