22 красавіка пачнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам

Суд над віцебскім прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам пачнецца 22 красавіка ў Маскоўскім судзе сталіцы.  Нагадаем, Парсюкевіч быў арыштаваны і змешчаны ў следчы ізалятар на Валадарскага 4 сакавіка. Супраць яго яшчэ ў студзені была распачатая крымінальная справа за "гвалт, альбо пагрозу гвалту ў адносінах да работніка міліцыі".

Сяргею Парсюкевічу пагражае да 6 гадоў зняволення. Па гэтым самым артыкуле судзяць і Андрэя Кіма.

Абвінавачванне зводзіцца да таго, што падчас адбыцця 15‑сутачнага арышту на Акрэсціна Парсюкевіч збіў намесніка дзяжурнага Аляксандра Длупа. Сам прадпрымальнік кажа, што збівалі яго.

Наша ніва