211 беларускіх спартоўцаў маюць права на ўдзел у Алімпіядзе

Беларусь атрымала 211 допускаў да Алімпіяды ў Пекіне ў 25 відах спорту, заявіў міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў. "Гэтая самая вялікая колькасць допускаў за апошні час", - адзначыў міністр, дадаўшы, што на Алімпіяду паедзе меншая колькасць спартоўцаў. "Нашай першаснай задачай было атрыманне як мага большай колькасці допускаў, зараз мы будзем глядзець мэтазгоднасць па кожным спартоўцу", - сказаў міністр.

А.Грыгараў таксама паведаміў, што дадатковы допуск на Алімпіяду атрымаў тэнісіст Максім Мірны.

Интерфакс