18:18 Марыя Шарапава ахвяруе грошы чарнобыльцам
Расійская тэнісістка беларускага паходжання Марыя Шарапава збіраецца ахвяраваць грошы пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
14 лютага ў штаб-кватэры Арганізацыі аб’яднаных нацый тэнісістку афіцыйна прызначаць паслом добрай волі праграмы развіцця ААН. Мяркуецца, што ў гэты ж дзень яна мае намер абвясціць аб сваіх ахвяраваннях у падтрымку праектаў аднаўлення раёнаў, пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі 1986 года.
Бюджэт праектаў будзе фінансавацца з Фонду Шарапавай і складзе 100 тысяч долараў. Акрамя таго, тэнісістка збіраецца прапагандаваць здаровы лад жыцця.
Нагадаем, Марыя Шарапава нарадзілася ў 1987 годзе ў сібірскім мястэчку Нягань, куды яе бацькі пераехалі з Гомеля, ратуючыся ад наступстваў катастрофы. У Беларусі дагэтуль жыве бабуля тэнісісткі.