17:08 Букмекеры лічаць Калдуна фаварытам “Еўрабачання”

Сусветныя букмекерскія канторы высока ацэньваюць шансы на “Еўрабачанні-2007” прадстаўніка Беларусі Дзмітрыя Калдуна. Ён зараз уваходзіць у тройку галоўных прэтэндэнтаў на перамогу на гэтым музычным конкурсе. Калдун знаходзіцца сярод фаварытаў у букмекерскай канторы Paddy Power.

Такой жа думкі прытрымліваецца сусветнавядомая букмекерская кантора Williams&Hill. Беларуса апярэджваюць толькі прадстаўнікі Швейцарыі і Швецыі. Каэфіцыент Дзмітрыя Калдуна складае 9 да 1. Мінскія букмекеры мяркуюць, што каэфіцыент Калдуна складзе 8,5 да 1.

Летась прыблізна на такім узроўні былі стаўкі на Дзіму Білана, які на “Еўрабачанні” быў другім.


Паведамляе сайт gazetaby.com