16:12 На гродзенскіх актывістаў ідзе паляванне

Сёння ў першай палове дня быў затрыманы кіраўнік гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў. Актывіста затрымалі, калі ён выходзіў з адвакацкай канторы. Як паведаміў для Еўрарадыё кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Мальчык, зранку пад ягоным домам, а таксама домам актывіста Міколы Лемяноўскага дзяжураць міліцыянты.

Мальчык дапусціў, што міліцыянты чакаюць, пакуль актывісты з’явяцца на вуліцы, каб іх можна было затрымаць.