16:11 Кіно Курэйчыка сабрала ў Расіі 5 мільёнаў 750 тысяч долараў
Касавыя
зборы камедыі "Любовь-Морковь"
па сцэнары беларуса Андрэя Курэйчыка у Расіі за першы ўікэнд пракату склалі 5
мільёнаў 750 тысяч долараў. Гэта трэці паказчык за ўсю гісторыю постсавецкага
кінематографа.
Дагэтуль “Дзевятая рота” Фёдара Бандарчука сабрала 6,7 мільёна
долараў. А ад “Дзённай варты” новая камедыя
адстала на нейкіх там 100 тысяч долараў. Такім чынам, фільм поўнасцю акупіўся
за першыя 3 дні пракату.
УП "Кінавідэапракат” рапартуе пра рэкордныя зборы камедыі “Любовь-Морковь”
у Мінску. Канкрэтная сума збораў не паведамляецца.