16 тысяч беларускіх падлеткаў пакутуюць на хранічны алкагалізм
Такую лічбу назваў начальнік ўпраўлення прафілактыкі Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку МУС Раман Мельнік. Штогод у Беларусі ў стане алкагольнага ап'янення здзяйсняецца каля 30 тысяч злачынстваў Мельнік: "Кажучы пра мінулы, 2009 год, мы вымушаныя канстатаваць, што амаль 270 тысяч асобаў былі прыцягнуты толькі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства, якое выявілася ў распіцці спіртных напояў у грамадскіх месцах - на вуліцах, парках, скверах гарадоў".
Агулам жа на ўліку ў наркалагічных дыспансерах стаіць больш за 180 тысяч беларусаў.
Агулам жа на ўліку ў наркалагічных дыспансерах стаіць больш за 180 тысяч беларусаў.