15:15 У БДУ праходзяць дні адчыненых дзвярэй

Дні адчыненых дзвярэй праходзяць у Белдзяржуніверсітэце. На працягу тыдня выкладчыкі факультэтаў распавядуць абітурыентам пра самыя цікавыя нюансы іх будучых прафесій.

26 сакавіка школьнікаў сустракаюць на гістфаку і факультэце міжнародных адносінаў.

27 сакавіка, абітурыентаў чакаюць на філалагічным, геаграфічным і біялагічным факультэтах, у Інстытуце тэалогіі імя святых Кірылы і Мефодзія, у Ліцэі БДУ, а механіка-матэматычны рыхтуе электронную прэзентацыю факультэта.

Тых, хто хоча запісацца ў калегі да супрацоўнікаў “Еўрарадыё”, 28 сакавіка прыме факультэт журналістыкі. У гэты ж дзень дзверы будуць адчыненыя ў Інстытуце бізнэсу і мэнэджменту тэхналогій,.

29 сакавіка абітурыенты змогуць завітаць на сустрэчу з выкладчыкамі юрыдычнага каледжа БДУ.

На першае знаёмства з вайсковым факультэтам і факультэтам прыкладной матэматыкі і інфарматыкі можна прыйсці 30 сакавіка.
31 сакавіка апошнімі адчыняць свае дзверы хімічны і гуманітарны факультэты БДУ.