14:40 У Браславе наведвальнікі музею востраць каменныя сякеры

Унікальная выстава адкрылася ў Браслаўскім музем традыцыйнай культуры.

Яе наведвальнікі могуць не толькі паглядзець экспанаты, якія адлюстроўваюць жыццё нашых далёкіх продкаў, але і уласнаручна навастрыць каменную сякеру, здабыць агонь з дапамогай крэсіва, напісаць некалькі радкоў “пісалам”, змалоць зерне, зляпіць гліняны посуд, паспрабаваць сябе ў іншых рамёствах, якімі займаліся старажытныя людзі.

Выстава падзелена на комплексы: “Паселішча эпохі неаліту”, “Вогнішча жалезнага веку”, “Здабыча рытуальнага агню” і іншыя.

Гэты праект сябры аб’яднання аматараў “жывой археалогіі”, якое дзейнічае пры музеі, марылі здзейсніць на працягу чатырох апошніх гадоў. Выстава будзе працаваць да сярэдзіны лета.


Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск