14:10 Штогод 14 тысяч беларусаў трапляюць у рабства
Такая ацэнка Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, якая апублікавала вынікі даследавання праблемы працоўнай міграцыі і гандлю людзьмі ў пяці краінах — Беларусі, Балгарыі, Малдове, Румыніі і Украіне.
Паводле ацэнкі экспертаў, ахвярамі еўрапейскіх рабагандляроў кожны год становяцца прыкладна 225 тыс. жыхароў гэтых дзяржаў, у тым ліку 117 тыс. украінцаў, 57 тыс. малдаван, 28 тыс. румын, 9,5 тыс. балгар.
Сучасныя рабы выкарыстоўваюцца для цяжкіх работ у сельскай гаспадарцы, займаюцца прастытуцыяй і жабраваннем, уцягваюцца ў злачынны свет.
Спецыялісты арганізацыі адзначаюць, што лічбы могуць быць значна вышэйшымі, паколькі многія ахвяры і члены іх сем'яў не жадаюць расказваць аб сітуацыі, у якую трапілі яны і іх сваякі.