13:39 На беларуска-украінскай мяжы затрымана група беларускіх студэнтаў
Сёння ўначы на беларуска-украінскай мяжы на прапускным пункце Заходні Буг-Макраны была затрымана група беларускіх студэнтаў і школьнікаў, а таксама грамадзяне Грузіі і Украіны, якія вярталіся з навучачальных семінараў. Усе, хто знаходзіцца ў аўтобусе ўжо прайшлі мытны кантроль на
беларускім баку, у пашпарты пастаўлены адпаведныя штампы.
Аднак пасля гэтага аўтобус прыпынілі на выездзе з прапускнога пункту, дзе аўтобус знаходзіцца ўжо больш за 10 гадзін. На мяжу была выклікана аператыўная група з Мінску.
Прычыну затрымання памежнікі не тлумачаць.
Сяргей Белы, спецыяльна для Еўрарадыё