12:15 Беларусы змогуць працаваць у Польшчы без дазволу

Міністэрства працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы імкнецца спрасціць польскім фірмам працаўладкаванне замежных работнікаў.
Ведамства падрыхтавала праект, які прадугледжвае, што грамадзяне Беларусі, Украіны і Расіі, змогуць тры месяцы працаваць без дазволу. Адзінай умовай з’яўляецца пасведчанне польскага прадацаўды, што ён іх прыме на працу.


Паведамляе “Радыё Палонія”