12 красавіка курсы долара і еўра ў Беларусі знізіліся

12 красавіка курсы долара і еўра ў Беларусі знізіліся

У аўторак, 12 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся на 94 рублі і складае 19 864, курс еўра знізіўся на 41 — да 22 706 рублёў. Затое вырас курс расійскага рубля — з 296,84 да 299, 45 беларускага.

Беларускі рубель ў параўнанні з кошыкам валют аслабеў на 0,15%.

У панядзелак, 11 красавіка, долар знізіўся на 71 рубель і складаў 19 958, курс еўра вырас на 5 — да 22 747 рублёў, курс расійскага рубля таксама вырас — з 296,76 да 296,84 беларускага.