11-годка – пачатак новай рэформы альбо правал старой?
Беларуская школа зноў вярнулася да 11-гадовага тэрміна навучання. Вядома пра гэта стала ў чацвер на нарадзе прэзідэнта. А ўжо ў пятніцу пра “пахаванне” 12-годкі паведаміла амаль кожнае беларускае СМІ. Што гэта – пачатак новай рэформы? Альбо канчатковы правал старой? “Такая, па вялікім рахунку, звычайная падзея – апошні званок для адукацыйнай рэформы, якая доўжылася больш за дзесяць год”, - піша Янка Грыль на старонках “Белгазеты”:
“Гэта сведчыць пра тое, што рэформа, калі казаць шчыра, апынулася пустышкай. Лепшае, што было ў савецкай школе ўжо згублена, а лепшае з сусветнага досведу, пад знакам якога і задумвалася рэформа, не засвоена”.
Старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч, наадварот, вяртанне да 11-годкі лічыць пачаткам новай рэформы. Але нажаль яна, кажа чыноўнік, верне школьнікаў у пячорнае стагоддзе. Словы Здановіча цытуе “Комсомольская правда в Белоруссии”:
“Любы чалавек, які хоць трошкі ведае пра адукацыю, пацвердзіць, што за два-тры месяцы стварыць новыя талковыя вучэбныя праграмы нельга. Бесталковыя – можна. Лепшы варыянт перабудовы – пачынаць з першых класаў і абавязкова мець у запасе небалючы “план адступлення””.
Па меркаванні “Белгазеты”, больш за ўсё энергіі падчас рэформы было затрачана на “спецэфекты” ці “знешні дэкор”: 11-годку і 12-годку, 10-бальную сістэму адзнак, колькасць гадзінаў у раскладзе. А сама якасць адукацыі як падала, так і працягвае падаць:
“Раней лічылася, што школа рыхтуе абітурыента, вну – спецыяліста ці, калі вну элітнае, - інтэлектуала. Сёння ж агульнаадукацыйная школа рыхтуе кліента для рэпецітара, вну – слухача курсаў паслядыпломнай адукацыі”. (“Белгазета”)
Не абмінулі тэму і дзяржаўныя беларускія СМІ. Праўда ў адрозненні ад незалежнай прэсы, яны цытуюць не Здановіча, а першага намесніка главы адміністрацыі прэзідэнта Анатоля Рубінава. Ён запэўнівае журналістаў і астатніх беларусаў у тым, што “пераход да 11-годкі спланаваны добра і да хваляванняў не прывядзе”. Артыкул, змешчаны на 1-ай паласе “Советской Белоруссии” называецца “Новае плюс лепшае са старога”:
“Анатоль Рубінаў назваў неапраўданай боязь наконт падвайнага выпуску вучняў у наступным годзе. Высокага конкурсу ў ВНУ, па яго словах, таксама не будзе. Міністэрства адукацыі ужо распрацавала пераходныя вучэбныя планы для старэйшых класаў. Такім чынам сістэма гатовая да пераменаў”.
Таямніцу “пераходнага вучэбнага плану” раскрывае “Камсамолка”:
“... чатыры дні на тыдзень яны будуць вучыцца па 6 урокаў, а адзін дзень – па 7 урокаў”.
Нагадаем, што для ўсіх астатніх класаў колькасць гадзінаў паменшыцца. Пра гэта і іншыя перамены піша “Советская Белоруссия”:
“Усе навучальныя ўстановы сярэдняй адукацыi, уключаючы гiмназii i лiцэi, будуць працаваць у рэжыме пяцiдзённага вучэбнага тыдня. Шосты дзень будзе прысвечаны фiзкультуры i спорту, а таксама факультатыўным заняткам. Агульная працягласць навучальнага года павялiчыцца на адзiн тыдзень — да 1 чэрвеня. Працягласць восеньскіх, зiмовых i вясеннiх канiкулаў не змяняецца”.
Ва ўсiх агульнаадукацыйных школах будзе ўведзены адзiны тыпавы вучэбны план, прадметы па якім будуць вывучацца на базавым узроўнi. Лiцэйскiя i гiмназiйныя класы ў школах Беларусi плануецца лiквiдаваць.
“Сістэму адукацыі штарміць, качае; яна не ведае куды дрэйфуе і навошта. Рэформа пацярпела фіяска з-за таго, што ні дзяржава, ні грамадства самі толкам не ведалі, чаго яны хочуць ад школы”, - рэзуміруе Янка Грыль артыкул “Апошні званок” у “Белгазеце”, а разам з ім і наш сённяшні агляд беларускай прэсы.