105-гадовай беларусцы, якая жыве ў Польшчы, уручылі новы пашпарт
Новы пашпарт уручылі 105-гадовай грамадзянцы Беларусі Браніславе Іванаўне Гайжэўскай, якая пастаянна жыве ў Польшчы. З гэтай мэтай доўгажыхарку наведаў супрацоўнік консульскага аддзела амбасады нашай краіны. Як паведамляе газета "Голас Радзімы", новы пашпарт быў выдадзены ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння старога дакумента.
Браніслава Гайжэўская з'яўляецца найстарэйшай грамадзянкай Беларусі з тых, хто пражывае ў Польшчы.
Браніслава Гайжэўская з'яўляецца найстарэйшай грамадзянкай Беларусі з тых, хто пражывае ў Польшчы.