10:46 У Грэцыі манашкі збеглі з манастыра з-за даўгоў

55 манашак пакінулі манастыр, завінаваціўшыся крэдыторам больш за 600 тысяч еўра.

 Паслушніцы манастыра святых Кірыка ды Іуліты ў мястэчку Сідыракастра ў Паўночнай Грэцыі некалькі гадоў таму купілі вязальныя машыны на 250 тысяч еўра, узяўшы крэдыт у банку.


Матушкі пастаўлялі калекцыі сваёй вопраткі ў 25 крам і адмыслова хадзілі на паказы мод, каб не адстаць ад сучасных тэндэнцый. Аднак ад банкруцтва гэта іх не выратавала.


У грэчаскай прэсе паведамляецца, што Эладская праваслаўная царква прапанавала ўцякачкам дапамагчы з выплатай доўгу, калі яны вернуцца ў свой манастыр і замоляць грахі.