10:34 Мэр Мінска не знайшоў у снезе дворнікаў
З-за снегападаў у сталіцы
працаўнікі прадпрыемства “Горрэмаўтадор” пераведзены на ўзмоцнены рэжым.
На вуліцы гораду выйшла каля 600 дворнікаў. Калі падзяліць паміж імі ўсе двары і пешаходныя сцежкі, атрымліваецца, што кожнаму даводзіцца чысціць па 2 кіламетры дарожкі ў дзень.
А напярэдадні мэр быў
незадаволены працай дворнікаў. У выхадныя Міхаіл Паўлаў асабіста праехаў па
вуліцах Савецкага, Ленінскага і Цэнтральнага раёнаў Мінску і не заўважыў там ніводнага дворніка. Пры гэтым сам ледзь не завязнуў
у снезе.
Як паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”, горы снегу былі і на дарозе, і на тратуары. За чатыры дні з горада вывезена 128 тысяч кубаметраў снега. Для параўнання: за ўсю мінулую зіму яго прыбралі ў 4 разы больш.
Фота — photo.bymedia.net