10:05 Бацькам сацыёлага Андрэя Вардамацкага пагражалі расправай
Па словах
80-гадовай маці Андрэя Вардамацкага, увечары 8 лютага невядомы голас па
тэлефоне заявіў, што на наступную раніцу яе знішчаць.
Праз пэўны час званок
паўтарыўся. Як паведаміў сацыёлаг, ананімныя тэлефанаванні з пагрозамі адбыліся
адразу ж пасля яго выступу ў Брусэлі на слуханнях Еўрапарламента.
Даклад
кіраўніка лабараторыі "Новак", быў прысвечаны ўяўленням беларусаў аб
Еўрасаюзе. Па словах Вардамацкага, асноўная думка дакладу магла чытацца як
заклік ЕС да дзеянняў.
Маці сацыёлага пакутуе ад павышанага артэрыяльнага ціску. Пра пагрозы было паведамлена ўчастковаму міліцыянеру.