“100 абліччаў беспрацоўя” “Гавары праўду!” прэзентавала на Мінскім моры
Някляеў прэзентаваў кнігу пра беспрацоўе, пакатаў журналістаў на кацеры па Мінскім моры і заявіў, што “Гавары праўду!” падпісваецца пад праграмай Яраслава Раманчука (фота+відэа). Першая пасля атакі спецслужб публічная акцыя кампаніі “Гавары праўду!”, як і чакалася, прайшла ў лепшых традыцыях шпіёнскіх раманаў. Нават лідэр кампаніі Ўладзімір Някляеў не ведаў, дзе ў рэшце будзе праходзіць прэзентацыя выдадзенай імі кнігі “100 абліччаў беспрацоўя” (у гэтым ён прызнаўся падчас размовы з карэспандэнтам Еўрарадыё). І толькі калі ўсіх прывезлі на бераг Мінскага мора і завялі на кацер, стала зразумела, што мерапрыемства будзе сумешчана з воднай экскурсіяй.
Найперш Някляеў упэўніў журналістаў у тым, што гэта сустрэча сапраўды ладзілася дзеля прэзентацыі кнігі і не мела больш ніякіх таемных мэтаў.
Уладзімір Някляеў: “Мы сабралі вас не дзеля таго, каб давесці, што кампанія “Гавары праўду!”, нягледзячы на ператрусы і затрыманні, працуе. Яна працуе. Мы проста хочам вам презентаваць той праект, над якім працавалі — адзін з праектаў, які сярод іншых зрабіла кампанія “Гавары праўду!”.
Па яго словах, сёння праблема беспрацоўя з’яўляецца адной з самых балючых у краіне. Нягледзячы на тое, што па афіцыйных звестках беспрацоўе, кажа Някляеў, у нас знаходзіцца на ўзроўні 1%. Гэтыя лічбы, лічыць паэт, не адпавядаюць рэчаіснасці. Але самае крыўднае тое, што ні ўлада, ні людзі не хочуць ведаць, як жывуць і выжываюць людзе, якія не могуць знайсці працу. Прэзентаваная кніга — споведзі такіх беспрацоўных. А такіх людзей у самы бліжэйшы час можа стаць больш за мільён. Пра гэта папярэджаюць нават беларускія кіраўнікі. І нечакана Ўладзімір Някляеў дадаў:
“Хто быў на прэзентацыі Яраслава Раманчука, калі ён вылучыўся кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, той чуў, як ён прэзентаваў сваю праграму, якая вырашае, па сутнасці, праблему беспрацоўя. І пад гэтай эканамічнай праграмай Раманчука кампанія “Гавары праўду!” цалкам падпісваецца”.
Журналісты насцярожыліся ў чаканні перадвыбарчай сенсацыі. А тут яшчэ Аляксандр Уліцёнак дадаў інтрыгі.
Аляксандр Уліцёнак: “Праблема беспрацоўя прысутнічае ў сухой статыстыцы, у галаве ў Раманчука, у галаве чыноўнікаў мінпрацы. Але ў агульнай народнай свядомасці — гэта такая сумная, шэрая штука, якая нібыта побач. І людзі, жыццё якіх нам таксама падаецца шэрым і нецікавым. Што тут можа прыцягнуць увагу. Але, чытаючы гэтыя споведзі, пераконваешся, што гэта страшэнная праблема. Па вялікім рахунку, гэтыю кнігу можна назваць “Я з краіны “SOS” і жыццё маё — швах”.
Двойчы ўзгаданы кандыдат у прэзідэнты Раманчук і абяцанне падтрымкі яго праграмы някляеўскай кампаніяй, прымусілі карэспандэнта Еўрарадыё пацікавіцца ў лідэра “Гавары праўду!”, ці не азначае, што на выбары яны пойдуць разам.
Уладзімір Някляеў: “Я сказаў гэта толькі таму, што праграма, якую ён прэзентаваў, вылучаючы сябе кандыдатам у прэзідэнты, эканамічная праграма Раманчука — гэта тая праграма, пад якой можа падпісацца кампанія “Гавары праўду!”. І сказаў толькі ў сувязі з прэзентацыяй, якую мы сёння зрабілі. Больш я нічога на ўвазе, апроч гэтага, не меў”.
Акрамя журналістаў, на прэзентацыі кнігі прысутнічалі двое з сотні яе герояў — Сяргей Скрабец і Ігар Дабратвор. Былы дэпутат парламента Сяргей Скрабец прызнаўся, што яму ўжо шмат гадоў не ўдаецца ўладкавацца на працу. Да таго ж ён мае зыск ад дзяржавы на 1,5 мільярды рублёў за нібыта нанесеную шкоду дзяржаве. Металург і юрыст паводле адукацыі, ён вымушаны неафіцыйна працаваць кур’ерам.
Сяргей Скрабец: “Працу сёння мне знайсці немагчыма. Праўда, аднойчы мне ўдалося ўладкавацца ў адну камерцыйную кампанію і нават прапрацаваў там 5 месяцаў. Але потым дырэктара выклікалі ў КДБ і папрасілі, каб ён мяне звольніў. Ён гэта зрабіў, але яму ўсё адно далі тры гады ўмоўна”.
На дзяржаўных жа прадпрыемствах, кажа, яго далей прахадной не прапусціць “першы” аддзел.
У сям’і Ігара Дабратвора чацьвёра дзяцей. Па яго словах, кнігу, выдазеную кампаніяй “Гавары праўду!”, ужо пачыталі “дзе трэба” і нават прапанавалі нечым дапамагчы.
Ігар Дабратвор: “Ужо кнігу пачыталі, бо два дні таму нечакана ўзгадалі, што ў мяне шматдзетная сям’я і прапанавалі паставіць мяне на ўлік — усе шматдзетныя сем’і павінны стаяць на ўліку ў сацслужбе”.
Кропку ў вандроўцы па Мінскім моры паставіў Някляеў, паабяцаўшы, што кампанія будзе працягваць звяртаць увагу на праблемы беспрацоўя. Як, дарэчы, і звяртацца да іншых сацыяльна-эканамічных праблем. Напрыклад, журналістам паэт паабяцаў не абыйсці увагай праблему свабоды слова.
Дарэчы, на прэзентацыю арганізатары запрасілі ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты, але з вядомых асобаў прыехаў толькі Сяргей Калякін.
Ад месца сустрэчы ля Акадэміі навук да Мінскага мора мікрааўтобус з журналістамі, актывістамі кампаніі і гасцямі суправаджала машына з "прыхільнікамі" Някляева ў цывільным. Праўда, на борт кацера яны чамусьці не падняліся, засталіся чакаць на беразе. Ды з нейкай прычыны не дачакаліся — актывісты і журналісты вярталіся з прэзентацыі ўжо без суправаджэння.
Фота: Змітра Лукашука