Жыхарку Барысава злавілі п'янай за рулём у шосты раз

Жанчына-рэкардсмен па кіраванні ў п'яным выглядзе злоўленая супрацоўнікамі ДАІ ў Барысаве. Яна трапілася нецвярозай за рулём ужо ў шосты раз.
47-гадовая жанчына, п'яная і без правоў, каталася на сваім “Мэрседэсе” па горадзе. Пры праверцы высветлілася, што яна са жніўня 2008 года 5 разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Цяпер супраць яе распачата новая крымінальная справа, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, паводле закона, кіроўцу, злоўленага п’яным за рулём другі раз цягам года, чакае штраф аж да 30 мільёнаў рублёў.